«Звонкая раніца-5»: вынікі падведзены.

Конкурс «Звонкая раніца-5» завершаны. Глядзіце вынікі конкурсу і відэазапіс гала-канцэрта на адпаведных старонках сайта.

Відэадзённікі конкурсу можна паглядзець  тут.

У сувязі з выбыццём з конкурсу ўдзельніц пад №26 Лізаветы Пучэнка і № 31 Наталлі Іжуцінай у фінале конкурсу прымуць удзел Ірына Аляксеенка з горада Чавусы Магілёўскай вобласці (№41) і Саманта Серафімовіч з горада Талачына Віцебскай вобласці (№42). Склад фіналістаў сёння выглядае такім чынам:

11 студзеня адбыўся канцэрт педагогаў і творчых калектываў конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў «Звонкая раніца-5?. Прапануем вашай увазе відэазапіс канцэрта. Прыемнага прагляду.

У сувязі з выбыццём з конкурсу удзельніцы пад №11 Хрысціны Ціхаміравай, на яе месца запрошана Карына Ерафеева з г.Гомеля, якая выступішь у фінале пад нумарам 40.

З 10 па 30 студзеня 2015 года 39 фіналістаў будуць змагацца за тытул уладальніка гран-пры конкурсу. Юных спевакоў чакаюць заняткі з педагогамі па вакале і харэаграфіі, майстар-класы па сцэнічным руху і маўленні, фотасесіі і, канечне, справаздачныя канцэрты, на якіх фіналісты прадэманструюць вынікі работы на працягу праекта .

17 лістапада на сайце размешчаны відэазапісы выступленняў фіналістаў на кастынгах, а таксама стартавала смс-галасаванне, якое будзе доўжыцца да 0:00 28 студзеня 2015 года.
УВАГА!!!! Для рэпостаў выкарыстоўвайце, калі ласка, толкі спасылкі на старонкі нашага сайта. Прамыя спасылкі на youtube.com непажаданыя і будуць адсочвацца.

11 лістапада адбылася жараб’ёўка фіналу конкурсу. Вызначаны нумары, пад якімі фіналісты будут удзельнічаць у справаздачных канцэртах. Таксама фіналісты размеркаваны па педагогах па вакале (таксама шляхам жараб’ёўкі). Падрабязную інфармацыю чытайце ў «Настаўніцкай газеце» і на нашым сайце ў суботу, 15 лістапада.

Па выніках кастынгаў, якія адбыліся з 26 кастрычніка па 1 лістапада 2014 года ў дванаццаці гарадах Беларусі, вызначаны фіналісты пятага  сезону конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”.  Па рашэнні журы ў гэтым годзе ў фінале конкурсу, які традыцыйна пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”,  возьмуць удзел 39 фіналістаў .

26 кастрычніка 2015 года пачнуцца кастынгі пятага сезона праекта «Звонкая раніца». Калі вы ўмееце спяваць, чакаем вас! графік кастынгаў і парадак правядзення конкурсу глядзіце ў раздзеле «Звонкая раніца-5. Палажэнне».

29 студзеня 2014 года былі падведзены вынікі конкурсу юных вакалістаў «Звонкая раніца-4». выніковая табліца выглядае наступным чынам:

Вынікі конкурсу «Звонкая раніца-4″»

12 студзеня 2014 года адбыўся канцэрт творчых калектываў і педагогаў конкурсу. Відэа канцэрта даступна ТУТ>>>

Замест Вадзіма Ткачова (№33), які не зможа прыехаць у НДЦ «Зубраня», да ўдзелу ў фінале конкурсу запрошана Кацярына Нізаўцова (г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці), якая выступіць пад нумарам 46.

Чарговыя змены адбыліся ў складзе фіналістаў. З прычыны адмовы ад удзелу ў фінале Артура Куцко (№21), на яго месца запрошана Ульяна Міховіч з пасёлка Мар’іна Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Ульяна будзе выступаць у фінале пад нумарам 45.  Такім чынам, у фінале застаецца 42 ўдзельнікі з 26 раёнаў Беларусі.

У складзе фіналістаў конкурсу адбыліся змены. У сувязі з выбыццём па ўласным жаданні Настассі Халадок (№29), на яе месца запрошана Яніна Гац з горада Іванава Брэсцкай вобласці. Таксама раней выбыў па ўласным жаданні Ілья Пракаповіч (№16). Такім чынам у фінале прымуць удзел 42 юныя вакалісты.

Па выніках кастынгаў, якія адбыліся з 28 кастрычніка па 6 лістапада 2014 года ў дванаццаці гарадах Беларусі, вызначаны фіналісты чацвёртага сезону конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”. Фінал конкурсу традыцыйна пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. З 11 па 31 студзеня 2014 года 43 фіналісты будуць змагацца за тытул уладальніка гран-пры конкурсу. Юных спевакоў чакаюць заняткі з педагогамі па вакале і харэаграфіі, майстар-класы па сцэнічным руху і маўленні, фотасесіі і, канечне, справаздачныя канцэрты, на якіх фіналісты прадэманструюць вынікі работы на працягу праекта.

23 студзеня 2013 года адбыліся першыя гастролі «Звонкай раніцы-3». У іх прынялі ўдзел Ганна Котка, Аляксей Голубеў, Уладзіслаў Папок, Ангеліна Раманюк, Юлія Узянава, Настасся Калячка, Ульяна Наркевіч, Ірына Пасікава, Святлана Сіняк, Марына Янчанка, а таксама танцавальныя калектывы, што прымаюць удзел у праекце «Звонкая раніца-3». Відэа з гэтага канцэрта можна паглядзець ТУТ>>>

12 снежня 2012 года выпраўлены  збой праграмнага забеспячэння ў кантэнт-правайдара, які забяспечвае СМС-галасаванне. Дзякуючы гэтаму дадаткова ўлічана больш як 500 галасоў, адпраўленых на нумар 7755 за розных канкурсантаў (нумары ад 11 да 16). Прыносім прабачэнне за гэты інцыдэнт. Як запэўніў арганізатараў конкурсу прадстаўнік кантэнт-правайдара, далейшая карэктная работа СМС-галасавання будзе пад пільным кантролем.

1 снежня 2012 года на нашым сайце стала даступным відэа фіналістаў (выступленні на кастынгах), якое даступна ў адпаведным раздзеле.

Таксама 1 снежня 2012 года запушчана СМС-галасаване. Нумары канкурсантаў, а таксама ўмовы галасавання адзначаны на відэароліках.

21 лістапада 2012 года адбылася жараб’ёўка конкурсу «Звонкая раніца-3», з вынікамі якой можна пазнаёміцца ў адпаведным раздзеле.

Па асабістых абставінах з фіналу выбылі Настасся Супрановіч (№259) і Андрэй Сальмановіч (№289).  Замест іх у фінал запрошаны Ангеліна Захарэўская (№264, Ашмяны) і Уладзіслаў Свінціцкі (№082, Петрыкаў).


КРЫХУ ГІСТОРЫІ:

Конкурс юных вакалістаў «Звонкая раніца» заснаваны ў 2010 годзе рэдакцыяй газеты «Настаўніцкая газета» і Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубраня». Адбылося 2 сезоны конкурсу.

Кастынгі «Звонкай раніцы-1» (2010-2011 гады) адбыліся ў 24 раённых цэнтрах Беларусі. У іх ўзялі ўдзел 367 школьнікаў. 52 з іх былі запрошаны на фінал конкурсу ў НДЦ «Зубраня». Уладальнікам гран-пры стала Лаліта Карповіч з Ваўкавыска Гродзенскай вобласці.

«Звонкая раніца-2» (2011-2012 гады) аб’яднала вакалістаў, якіх журы адбірала на кастынгах ў 12 раённых цэнтрах. 48 з іх ў НДЦ «Зубраня» змагаліся за перамогу і галоўны прыз: экскурсійную паездку ў Кіеў, прадастаўленую адным з арганізаратараў — Турыстычнай кампаніяй «МАТЭП-90». Таксама сярод арганізатараў — аператар 3G-сувязі Diallog, які забяспечыў канкурсантаў і прэс-цэнтр конкурса высокахуткасным інтэрнэтам, што дало магчымасць ажыццяўляць анлайн-трансляцыі ўсіх справаздачных канцэртаў конкурсу, а таксама аператыўна размяшчаць кліпы канкурсантаў на сайце праекта.

У кастынгах «Звонкай раніцы-3» узялі ўдзел 355 чалавек. У адпаведнасці з новым палажэннем, у фінале конкурса таксама змогуць узяць удзел ўдзельнікі творчых пректаў «Настаўніцкай газеты». Да таго ж была павялічана агульная колькасць фіналістаў, якая зараз абмежавана лічбай 75 чалавек. Фінал адбудзецца ў НДЦ «Зубраня» з 14 студзеня па 3 лютага 2012 года.

Пасля спаборніцтваў фіналісты конкурсу ўдзельнічалі ў канцэртных праграмах на самых значных пляцоўках краіны. Юныя спевакі выступалі ў канцэртнай праграме падчас выставы «СМІ ў Беларусі» (2011), на святкаванні Дня Незалежнасці каля Нацыянальнай біблітэкі Беларусі (3.07.2011) і Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах (4.09.2011) і Глыбокім (2.09.2012).

Рышкевіч Надзея Андрэеўна (г. Шчучын Гродзенскай вобласці)/a

li

Логіс Іна Дзмітрыеўна (г.п.Халапенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці)

11 лістапада адбылася жараб’ёўка фіналу конкурсу.

GD Star Rating
loading...
GD Star Rating
loading...
"Звонкая раніца-5": вынікі падведзены., 8.8 out of 10 based on 251 ratings

Падзяліцца ў соц. сетках

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Конкурс юных вакалістаў